Алеся Андрэева: клапатлівая маці і руплівая працаўніца!

На ферме вёскі Сукрэмна ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Алеся Андрэева працуе не так даўно. Але работа ў якасці аператара машыннага даення ёй добра знаёма. Раней жанчына працавала на МТФ «Канстантова» сельгаскааператыва «Кругляны». Таму вытворчыя паказчыкі на новым месцы працы, дзе жывёла мае больш багаты рацыён, у Алесі Андрэевай сталі адразу расці.

 Старанне даяркі не засталося па-за ўвагай акцыянернага таварыства. Яе партрэт змешчаны  на Стэнд гонару райаграсервісу.

 Да высокіх вытворчых паказчыкаў Алесю Андрэеву падштурхоў­ваюць асабісты інтарэс і клопат пра дзяцей. Яна — шматдзетная маці, выхоўвае чатырох дзетак.

 НА ЗДЫМКУ: Алеся Андрэева, аператар машыннага даення  кароў ААТ «Сенненскі райаграсервіс» і маці чатырох дзяцей.