Сразу две спортивные площадки появятся в Сенно

Добрая навіна для аматараў спорту: па ініцыятыве старшыні райвыканкама Васілія Чарадніка ў Сянне з’явяцца дзве пляцоўкі са штучным пакрыццём для гульні ў бадмінтон і пляжны футбол.

Першую абуладкуюць на вул. Назаранкі, у раёне крамы «Будаўнік», а другую —  ля гарадскога стадыёна ў парку Трох герояў. Работнікі ЖКГ ужо вядуць работы на будучых спартыўных  аб’ектах. Усе неабходныя сродкі выдаткаваны з раённага бюджэту і бюджэту РУП ЖКГ.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі, згуляць у пляжны футбол на новай пляцоўцы стане магчыма ўжо ў канцы жніўня.

Нагадаем, што на дадзены момант у райцэнтры існуе два спартыўныя аб’екты для масавых заняткаў спортам.

Ганна КОРСАКАВА. 

Фота мае ілюстрацыйны характар.