В Сенненском районе стартовала операция «Мак»

На Сенненшчыне стартавала аперацыя “Мак”. Яна будзе доўжыцца з 1 чэрвеня па 15 верасня бягучага года.

 У гэты перыяд супрацоўнікі праваахоўных органаў актывізуюць работу па выяўленні і знішчэнні дзікарослых і культурных наркаўтрымліваючых раслін, такіх як мак, каноплі і іншыя. Да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці будуць прыцягвацца асобы, якія займаюцца вырошчваннем забароненай расліннасці, вырабам і распаўсюджваннем наркатычных сродкаў, а таксама ўжываннем наркатычных і псіхатропных рэчываў. У сувязі з гэтым у групе наркакантролю і папярэджанні гандлю людзьмі РАУС нагадваюць: за вырошчванне на прысядзібным участку мака і канопляў прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь.

Праваахоўнікі спадзяюцца і на дапамогу сенненцаў. Калі вы валодаеце інфармацыяй аб асобах, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы, маюць дачыненне да незаконнага нарказвароту, ці вам сталі вядомы факты незаконнага продажу, захавання, перавозкі наркотыкаў, пасеваў мака, канопляў, паведаміце пра іх у адзел унутраных спраў райвыканкама па наступных нумарах тэлефонаў: 102, 4-17-55.

Ул.інф. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *