Сенненский ансамбль мажореток «Феерия» возглавил республиканское арт-шествие на Дне вышиванки в Минске

 

У гэтыя дні ўдзельніцам ансамбля мажарэтак “Феерыя” раённага цэнтра дзяцей і моладзі было не да адпачынку. Рыхтуючыся да галоўнага свята краіны, дзяўчаты штодня чаканілі крокі і сінхронна адбівалі барабанны дробат. Па традыцыі, выступленні барабаншчыц адкрываюць усё ўрачыстыя мерапрыемствы ў раёне. А напярэдадні Дня Незалежнасці, 2 ліпеня, дзяўчынкі ў мундзірах колераў сенненскай сімволікі прайшлі парадам па цэнтральнай вуліцы беларускай сталіцы.

 Сенненскім прыгажуням выпаў гонар узначаліць рэспубліканскае арт-шэсце, прысвечанае Дню вышыванкі. Гэта самае маладое нацыянальнае свята, арганізаванае па ініцыятыве БРСМ, у Беларусі адзначаюць другі раз. Калектывы, танцавальныя школы і прадстаўнікі ўсіх моладзевых субкультур з розных куткоў краіны ў нацыянальных касцюмах ці з элементамі беларускага арнаменту прайшлі парадам па праспекце Пераможцаў. Тым часам пляцоўка ля Палаца спорту ператварылася ў арт-прастору. Тут удзельнікаў і гасцей свята чакалі выступленні беларускіх артыстаў, модныя паказы, флэшмобы і дэгустацыя нацыянальнай кухні.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *