Праздничные мероприятия, посвященные Дню Независимости, пройдут в Сенно

ЗАПРАШАЕМ У ПАРК 40-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ

Асноўнае афіцыйнае мерапрыемства “Беларусь мая гордасць і слава” будзе доўжыцца з 11.00 да 11.30.

Удзел у ім прымуць госці з Расіі, дэлегацыя г. Пачынак Смаленскай вобласці. Іх творчыя калектывы будуць падтрымліваць настрой сенненцам да 12.50. Затым на сцэне іх зменіць тэматычная праграма “Табе, Беларусь”, конкурс для юных красунь з усяго раёна “Маленькая прынцэса”.

Аднак прыйсці ў парк раім усё ж раней. Ужо з 10.00 райспажыўтаварыства раскіне тут свой “Гандлёвы востраў”, разаб’юць падворкі сельскія Саветы. У “Лаўцы майстроў” наладзяць выставу-продаж сувенірнай прадукцыі майстры Дома рамёстваў, народнага клуба “Натхненне”, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Аматараў краязнаўства, гісторыі запрашае “Музей на колах”, які размесціць сваю экспазіцыю ў школьным аўтобусе. Выстаўку прадметаў этнаграфіі і побыту “З крыніц адвечных прыгажосці” арганізоўвае музей сумесна з ветэранскай арганізацыяй. “Мы за квітнеючую Беларусь” – пад такой назвай можна будзе знайсці яшчэ адну выставачную пляцоўку грамадскіх арганізацый. ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” абяцаюць здзівіць “Хатняй кулінарыяй”, а прадпрыемствы, арганізацыі раёна і горада запрашаюць на конкурс-дэгустацыю “Сенненская юшка”.

Сярод іншых тэматычных пляцовак раім звярнуць увагу на “Паляну здароўя”. На ёй будуць працаваць медыкі РЦГЭ. Аматараў рухомых гульняў павінны прывабіць валейбольная пляцоўка, міні-футбольнае поле, дартс – разам яны складуць “Спартыўную пляцоўку”. Арганізатары святочных мерапрыемстваў не забыліся на дзяцей. Іх запрашаюць наведаць “Дзяцінства куток”. Журналісты раённага выдання, якое ў маі наступнага года адзначыць 100-гадовы юбілей, правядуць “Дзень падпісчыка”.

ПАДТРЫМАЕМ НАШЫХ

Аматары спорту змогуць не толькі выйсці на спартыўнЫЯ пляцоўкі. У 14.00 каманда Сенненскага футбольнага клуба правядзе чарговую, заключную сустрэчу першага круга чэмпіяната Віцебскай вобласці. Дарэчы, яна ўзначальвае турнірную табліцу.

ВЯЧЭРНІ АДПАЧЫНАК

Святкаванне ў Парку 40-годдзя Перамогі ў вячэрні час прадоўжацца канцэртнай праграмай з удзелам шоу-групы “Маракасы”. Артысты ўжо выступалі на пляцоўцы ў Сянне і сабралі вялікую аўдыторыю, добрыя водгукі. Пачнецца канцэрт у 21.30 і завершыцца акцыяй “СПЯЁМ ГІМН РАЗАМ”, святочным феерверкам.

ЯК ДАЕХАЦЬ?

Дабрацца да месца правядзення святочных мерапрыемстваў можна будзе на грамадскім транспарце. Пачынаючы з 9.30 і да 14.20, а вечерам з 20.00 да 24.00 звычайны маршрут аўтобуса крыху зменіцца і  будзе праходзіць паміж інтэрнатам і паркам 40-годдзя Перамогі.

Ул. інф.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *