Коковчинские школьники пополнили фонд инновационных идей

Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі атрымалі на рэспубліканскім конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе знаходжання» какоўчынскія школьнікі, паведаміла дырэктар Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Каржыцкая.

 Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 522 работы навучэнцаў і педагогаў краіны. Творчы калектыў вучняў Какоўчынскай дзіцячага сада-сярэдняй школы ў складзе Дзмітрыя Кавалеўскага, Мікіты Лезнянкова, Назара Валогі, Мікіты Клюева пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі і астраноміі Сяргея Мікалаевіча Ермакова прадставіў Віцебшчыну і Сенненскі раён у намінацыі «Інфармаванне грамадства/прапаганда энергаэфектыўнасці». Відэаролік юных абаронцаў прыроды з Какоўчына быў прысвечаны прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і прадухіленню змянення клімату.

 Праект будзе ўключаны ў фонд інавацыйных ідэй для стварэння вучэбна-метадычных комплексаў.

Таццяна БУРАКОВА.