Передовиков сева чествовали в Сенненском районе

 Падведзены вынікі раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах.  Сярод сельгасарганізацый яго пераможцай стала УП “Дружбінец”.

Прадпрыемства ўзнагароджана Ганаровай граматай райсельгасхарча, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй. Іншыя прызавыя месцы не вызначаліся, бо астатнія ўдзельнікі спаборніцтва не выканалі ўсе яго ўмовы.

 А вось лепшых механізатараў назвалі ва ўсіх намінацыях.

 На апрацоўцы глебы пераможцай прызнаны Ігар Рукаль з УП “Дружбінец”, другое месца прысуджана Віктару Пагарэльскаму з ААТ “Студзёнка”. Яны займаліся перадпасяўной апрацоўкай глебы. Трэцяе месца прысуджана яшчэ аднаму механізатару з ААТ “Студзёнка” – Пётр Канапелька ўзараў глебу на плошчы 541 га.

 На ўнясенні мінеральных тукаў найлепшая выпрацоўка і першае месца ў Уладзіміра Сіднёва, з УП “Дружбінец”. Другое месца ў прадстаўніка ААТ “Літусава” Сяргея Кавалеўскага, трэцяе – у Анатоля Атрашкевіча з ААТ “Студзёнка”.

 Найбольш яравых культур пасеяў Андрэй Бяляеў, механізатар СУП “Саўгас імя Машэрава”. Другі паказчык і, адпаведна, другое месца ў Аляксандра Петухова з ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”. Трэцяе месца на сяўбе яравых культур прысуджана Андрэю Клюеву, механізатару ААТ “Літусава”.

 Падводзіліся вынікі і сярод маладых механізатараў. Імі сталі Дзмітрый Мастыка з ААТ “Студзёнка”, які займаўся перадпасяўной апрацоўкай глебы, Алег Кулік (ААТ “Бяленева”) – ён уносіў гербіцыды, Віталій Жагула з УП “Дружбінец” быў заняты на сяўбе, Мікалай Броўка з ААТ “Бяленева” працаваў і на ворыве, і на сяўбе. Адзначана праца Аляксея Бельчыкава з СУП “Саўгас імя Машэрава”. Ён, згодна са штатным раскладам, з’яўляецца вадзіцелем службовага аўтамабіля, але ў пару масавых работ садзіцца за руль сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэтай вясной, напрыклад,  быў заняты на ворыве.

 Згодна з умовамі спаборніцтва механізатары-пераможцы ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі райсельгасхарча і РК прафсаюза работнікаў АПК. Сельгасарганізацыі стымулююць працу грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі. На днях гэта зрабілі ў ААТ Бяленева”. Уганараванне адбылося на сенажаці, бо віноўнікі ўрачыстасці ў гэтыя дні заняты на нарыхтоўцы кармоў. Павіншаваць пераможцаў раённага спаборніцтва прыехалі Аляксандр Макаранка, старшыня РК прафсаюза АПК, Антаніна Сунцеева, намеснік начальніка райсельгасхарча.

 Падвялі вынікі спаборніцтва і ўнутры гаспадаркі. А таму колькасць ушанаваных павялічылася. Звяртаючыся да іх, усіх механізатараў, што сабраліся на сенажаці, дырэктар сельгасарганізацыі Віктар Казіміраў дзякаваў людзей не толькі за працу, яшчэ больш – за свядомыя адносіны да службовых абавязкаў і разуменне сітуацыі, што склалася ў гаспадарцы. Толькі разам, толькі сумленнай працай можна палепшыць яе, упэўнены Віктар Казіміраў.

Наш кар.

 Фота Аляксандр ЛАЗЮКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *