К чему приводит инициатива, или как житель Сенненского района своими силами окультурил берег Богдановского озера

   «На радасць людзям і сабе» — такім дэвізам можна ахарактарызаваць дзейнасць аднаго з жыхароў аграгарадка Багданава Міхаіла Маркевіча. Дзякуючы яго ініцыятыве,  акультураны адзін з берагоў Багданаўскага возера.

     Задумка заняцца добраўпарадкаваннем з’явілася ў мужчыны з выхадам на пенсію, тры гады назад. Але для таго, каб увасобіць яе ў жыццё, Міхаілу Канстанцінавічу і яго сыну прыйшлося зрабіць вялікую працу: высекчы дрэвы, засыпаць пяском атрыманую пляцоўку. Крыху пазней там жа размясціліся альтанка, драўляныя крэслы і лаўкі, урны для смецця. Паступова месца аблюбавалі мясцовыя жыхары і прыезджыя госці.

А з нядаўнім з’яўленнем пірса, яно стала яшчэ больш прыцягальным. Толькі мала хто ведае, што для яго вырабу мужчыне прыйшлося разабраць уласную лазню. Але ні гэтыя абставіны, ні фінансавыя траты не спыняюць энтузіязм жыхара, у якога яшчэ шмат ідэй на гэты конт. Падтрымлівае яго і старшыня Багданаўскага сельвыканкама Уладзімір Касьянаў, які ў сваю чаргу паабяцаў дапамагчы з пяском, неабходным для завяршэння добраўпарадкавання.   

Ганна КОРСАКАВА.

На здымках: пірс; Міхаіл Маркевіч; альтанка і ўрны для смецця.