Из дачного дома в г.п. Богушевск местный житель похитил продукты питания

У першай дэкадзе чэрвеня ў г.п. Багушэўск з дачнага дома быў здзейснены крадзеж прадуктаў харчавання, у тым ліку чаю, фасаванага ў пакеты. 

 Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў на падставе ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса справу. Пад падазрэнне трапіў мясцовы жыхар, які ў студзені вярнуўся з месц пазбаўлення волі і жыў у кватэры сужыцелькі. Туды і завіталі праваахоўнікі як раз у той момант, калі мужчына піў чай, які заварыў пакецікамі без ярлыкоў. Але хутка яны знайшліся ў ёмістасці для смецця, а галоўнае, адпавядалі гатунку ўкардзенага. Далей-болей. У размове высветлілася, уся астатняя знікшая з дачы маёмасць таксама знаходзіцца ў кватэры, дакладней, у тайніках пад падлогай. 

Наш кар.