На Сенненщине проведут районный субботник. Собранные средства пойдут на приведение в надлежащее состояние воинских захоронений

Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена аб правядзенні на Сенненшчыне 24 чэрвеня суботніка.

 Сродкі, заробленыя на ім грамадой, будуць пералічаны на рахунак Сенненскага РУП ЖКГ і патрачаны на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый населеных пунктаў, для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці нашай краіны.

Арганізатары суботніка разлічваюць на патрыятызм сенненцаў і глыбокую павагу да памяці людзей, дзякуючы подзвігу якіх сучаснае пакаленне беларусаў жыве ў свабоднай і незалежнай краіне.

Ул інф. 

Фота А. Карбоўскага. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *