На дне информировании в Сенно обсудили развитие туристической сферы

   

Тэмай чарговага дня інфармавання стала развіццё турыстычнай сферы ў нашай краіне. Заканадаўчыя акты апошніх гадоў зрабілі яе прывабнай для бізнэса, пашырылі паток турыстаў з замежжа. Працягвае ўкладваць інвестыцыі ў аб’екты турыстычнай інфраструктуры дзяржава.

Адна з інфармацыйных груп райвыканкама на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам райсельгасхарча Аляксеем Дойліным пабывала ў рэдакцыі раённай газеты. Акрамя яе супрацоўнікаў на сустрэчу прыйшлі работнікі ўпрашлення капітальнага будаўніцтва.

Склад аўдыторыі вызначыў форму зносін. Лекцыя перарасла ў дыскусію, зацікаўленая абмеркаваннем тэмы. Асабліва такіх яе бакоў, як аграэкатурызм, які прадстаўлены ў раёне 28-мю сядзібамі, 6-цю паляўнічымі дамамі. У Беларусі высокімі тэмпамі развіваецца медыцынскі, спартыўны, ваенна-гістарычны турызм. Сенненшчыну ўпадабалі аматары экстрэмальных гонак і штогод праводзяць у раёне джып-фестываль “Жара”, маюць сваю “сядзібу” байкеры. Даволі прадстаўнічымі выглядаюць турніры памяці П.М. Машэрава. Іх арганізуюць і праводзяць пры падтрымцы раённай ўлады аддзяленне класічнай барацьбы і лёгкай атлетыкі. Але, безумоўна, Сенненшчына патрэбна нейкае запамінальнае, сваё, брэндавае мерапрыемства, якое б прадставіла нашу маленькую радзіму ў краіне і ва ўсім свеце.

Наш кар.