В Сенненском райисполкоме новый руководитель юридической службы

  З 15 мая загадчыкам юрыдычнага сектара Сенненскага РВК прызначана Крысціна Мацуганава, ураджэнка вёскі Дольдзева Сенненскага раёна.

Яна мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “правазнаўства” ў 2006 годзе скончыла прыватную ўстанову адукацыі “Мінскі інстытут кіравання”. Яшчэ раней набыла сярэднюю спецыяльную адукацыю ў  Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

Працоўную дзейнасць пачала ў 2000 годзе, працавала судовым выканаўцай суда Першамайскага раёна горада Віцебска. На гэтай жа пасадзе працавала ў судзе Сенненскага раёна. З 2003 года працоўная дзейнасць Крысціны Мацуганавай звязана з інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне, дзе яна працавала галоўным юрыстам, юрысконсультам.

Ул. інф.