Что нужно знать о донорстве крови, рассказывает помощник врача гигиениста Сенненского РЦГЭ Надежда Баженок
Донарства нярэдка называюць “ціхім подзвігам”. Як напамін пра людзей, якія не патрабуючы ўзамен нічога, аддаюць кроў іншым, каб выратаваць жыццё, заснаваны дзень, які адзначаецца ва ўсім свеце. Напярэдадні гэтай даты мы пагутарылі з Надзеяй Бажанок, памочнікам урача гігіеніста Сенненскага РЦГЭ.
Як напамін
-Донарскую кроў немагчыма замяніць ці вырабіць штучна – гэта арганічны матэрыял. А таму кроў і яе кампаненты, што выкарыстоўваюцца для лячэння, можна атрымаць толькі ад чалавека. Кожную дозу крыві падзяляюць на кампаненты. Канкрэтны пацыент атрымлівае менавіта той з іх, які неабходны яму. У выніку кроў аднаго донара можа выратаваць жыццё некалькім асобам.
Донарская кроў – гэта…
-Кроў донара застаецца прыгоднай для выкарыстання даволі непрацяглы час. А таму, каб задаволіць патрэбы медыцынскіх устаноў у неабходным аб’ёме крывёй і яе кампанентамі дзеля выратавання жыцця пацыентаў, донары неабходны пастаянна. Іншы раз менавіта зараз і ў гэтым месцы.
Стань донарам
-Донарства – гэта адзін са складнікаў здаровага ладу жыцця. Крывядача не парушае імунную сістэму донара, наадварот, яна паляпшае абмен рэчываў у арганізме. Сістэматычнае донарства зніжае рызыку узнікнення інфаркта міякарда ў 5 разоў. Такі вывад зрабілі нарвежскія вучоныя. Донарства – павялічвае працягласць жыцця чалавека.
Донарам можа стаць любы дарослы чалавек, які не мае сур’ёзных праблем са здароўем. Значыць донарам можаш стаць і ты.
Помні пра іншых
-Донарства – гэта яшчэ і вялікая адказнасць. Вы не павінны здаваць кроў, калі сумняваецеся ў сваім здароўі, практыкавалі сэкс без прэзерватыва, калі вы часта мяняеце палавых партнёраў, вы ці ваш партнёр хаця б аднойчы ўводзілі сабе наркотыкі ўнутрывенна.
Вось чаму так вельмі важна атрымаць бяспечную кроў, актуальным застаецца пытанне аб вядзенні здаровага ладу жыцця. Здароўе донара – гэта не толькі яго асабісты капітал, гэта яшчэ надзея і здароўе іншых.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.