Житель д. Рулёвщина напал на милиционера

Жыхар вёскі Рулёўшчына правёў першы летні дзень у камеры папярэдняга ўтрымання. Пракурорам раёна было санкцыянавана яго заключэнне пад варту.

29 мая каля 20 гадзін вяскоўца затрымалі супрацоўнікі міліцыі за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння і даставілі ў Сенненскую ЦРБ для правядзення неабходных у такім выпадку працэдур.

-Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення мужчына, каб спыніць, заўважу, законныя дзеянні міліцыянераў, у двары медыцынскай установы ўдарыў нагой у твар аднаго з супрацоўнікаў РАУС, спрабаваў нанесці ўдар кулаком другому, — расказала Ганна Філіповіч, старшы памочнік пракурора Сенненскага раёна, юрыст першага класа.

Пасля такіх дзеянняў вяскоўцу прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

Наш кар.