Сенненский ансамбль «Вясёлыя музыкі»победил в конкурсе творческих программ фестиваля «Городокский Парнас»

   Дадому з перамогай са свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас-2017” вярнуўся сенненскі народны ансамбль “Вясёлыя музыкі”.

     У конкурсе творчых праграм, які праходзіў у рамках мерапрыемства ўпершыню, акрамя сенненцаў прынялі ўдзел суполкі з пяці ўстаноў культуры Віцебскай вобласці. Аднак самабытнасць сенненскага краю, якую ў сваім выступленні прадэманстравалі ”Вясёлыя музыкі”, была высока адзначана журы.  

  Нагадаем, што “Гарадоцкі Парнас” – традыцыйнае для Гарадка свята, якое збірае гасцей і самадзейных артыстаў ужо ў дзявяты раз. І ладзіцца яно ў гонар знакамітага земляка, аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына.

Ганна КОРСАКАВА.

Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.