Триатлон, волейбол, дартс и многое другое. Как проводит время на турслёте сенненская молодёжь

   У маляўнічым месцы ляснога масіву Багданаўскага бору ў гэтыя дні праходзіць раённы турыстычны злёт моладзі, прысвечаны 575-годдзю Сянна. Удзел у ім прымаюць каманды прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, сярод якіх РАНС, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райспажыўтаварыства і іншыя.

Урачыстае адкрыццё і заезд каманд адбылися ўчора. Большасць спаборніцтваў запланавана на суботу. Калі надвор’е не ўнясе свае карэктывы, то моладзь паспрабуе сябе ў трыятлоне, валейболе, дартсе, лоўлі рыбы, а таксама конкурсе мастацкай самадзейнасці.

Аб думках моладзі наконт будучага юбілею горада раскажуць загадзя падрыхтаваныя ўдзельнікамі газеты-прэзентацыі. Сярод крытэрыяў, па якіх яны будуць ацэньвацца, змест, мастацкая выразнасць, арыгінальны і гумарыстычны падыход.

Падвядзенне вынікаў і ад’езд удзельнікаў адбудуцца заўтра. Каманды-прызёры будуць заахвочаны дыпломамі і прызамі.

Ганна КОРСАКАВА.