У 80-летней жительницы Сенненского района сотрудники РОВД конфисковали самогонный аппарат

Супрацоўнікі РАУС узмацняюць намаганні, накіраваныя на спыненні незаконнай рэалізацыі спіртаўтрымліваючай вадкасці.

У вёсцы Ског рэйдавай групай устаноўлены факт вырабу і захоўвання мясцовай жыхаркай 6,9 літра самагоннай брагі. Яшчэ двух жыхароў названага населенага пункта заспелі ў час правядзення таварна-грашовай аперацыі. Таварам у даным выпадку выступаў алкаголь, выраблены саматужна. І прадавец, і пакупнік панеслі адміністрацыйнае пакаранне за парушэнне ч.4 арт.12.43 КаАП. У першым выпадку адказнасць наступіла на падставе ч.1 арт.12.43. Пратаколы ўжо разгледжаны ў судовым пасяджэнні.

У вёсцы Бялькі міліцыянеры канфіскавалі ў 80-гадовай мясцовай жыхаркі самагонны апарат. Ёй таксама давядзецца адказваць перад судом.

Фото носит иллюстративный характер.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *