Технические инспекторы ФПБ провели мониторинг сенненских предприятий

На Сенненшчыне прайшоў маніторынг, у час якога правяралася захаванне бяспечных умоў працы. Праверку правялі тэхнічныя інспкектары Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія працавалі ў раёне два дні і пабывалі ў 15 арганізацыях і прадпрыемствах рознай формы ўласнасці.

  Свае заўвагі і прапановы прафсаюзныя кантралёры выклалі ў форме рэкамендацый, накіравалі іх кіраўнікам устаноў.

 — Мы не прымяняем карных санкцый. Аднак недахопы трэба выпраўляць. У адваротным выпадку пасля вызначанага тэрміна аб выяўленых парушэннях будзе паведамлена ў арганізацыі, якія прыменяць метады адміністрацыйнага ўздзеяння, — намаляваў схему магчымага далейшага развіцця сітуацыі Анатоль Сцяпанаў, галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага аб’яднання прафсаюзаў. Ён узначальваў групу, што праводзіла на Сенненшчыне маніторынг.

 Завяршальным этапам работы прафсаюзных інспектараў стала арганізацыя семінара-нарады. Пад час яго правядзення падвялі вынікі маніторынгу, абмеркавалі некаторыя канкрэтныя факты парушэнняў. Пры правядзенні вучобы былі агучаны асноўныя патрабаванні, якія датычацца вядзення неабходнай дакументацыі, правядзення інструктажоў, іншыя пытанні, ад якіх залежыць бяспека працы на вытворчасці. Удзел у семінары прымалі старшыні прафсаюзных арганізацый, грамадскія інспектары па ахове працы, асобы, адказныя за ахову працы.

  Вынікі работы рэйдавай групы будцуь рагледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

 Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *