Выпускник Сенненской ДШИ стал дипломантом Международного конкурса «Виват, гитара!»

     Да шматлікіх узнагарод Сенненскай ДШМ нядаўна прыбавіўся і дыплом першай ступені Міжнароднага конкурсу “Виват, гитара!”. Яго прывёз з Бабруйска сёлетні выпускнік школы па класу гітары Раман Шыдлоўскі.

На такі высокі вынік мы не разлічвалі, — каментуе поспех свайго чатырнаццацігадовага вучня педагог Ігар Клячын. І тут жа дадае. – Бясспрэчна, Раман — здольны хлопец, але і канкурэнцыя была сур’ёзная.

І, сапраўды, паўдзельнічаць у музычным конкурсе пажадалі 240 юных гітарыстаў з дваццаці васьмі гарадоў і пяці краін, у тым ліку з Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі. Ад Віцебскай вобласці было толькі два прадстаўнікі.  

Сенненец выступаў у трэцяй узроставай катэгорыі ў намінацыі “Выканаўцы-салісты”. На суд кампетэнтнага і прафесійнага журы Раман прадставіў дзве кампазіцыі. Адна з іх — беларуская народная песня “Павей, ветрык, павей” у апрацоўцы Валерыя Жвалеўскага. Цікава і тое, што на штогадовы музычны конкурс юнак патрапіў толькі з другога разу. 

Васьмікласнік пакуль не бярэцца загадваць наконт будучай прафесіі, бо акрамя музыкі ў кола яго захапленняў уваходзіць спорт, ён паказвае і выдатныя веды па школьнай праграме. У любым выпадку раставацца з любімым музычным інструментам Раман не збіраецца. Тым больш, што яго ігрой на гітары захапляюцца і родныя, якія часцяком просяць што-небудзь выканаць падчас сямейных свят.

Ганна КОРСАКАВА.

На здымку: Раман Шыдлоўскі са сваім настаўнікам Ігарам Клячыным.