Начальник Сенненского районного отдела Департамента охраны МВД Олег Дешкевич: дверных замков, которые нельзя вскрыть, не существует

  Крадзеж — адно з самых папулярных правапарушэняў. Аб тым, што гэта не галаслоўнае сцвярджэнне – сведчыць статыстыка. З пачатку 2017 года на тэрыторыі раёна зафіксавана 51 здарэнне, толькі 13 з іх было здзейснена на мінулым тыдні. Але ёсць і добрая навіна: такая праблема не турбуе сенненцаў, маёмасць якіх знаходзіцца пад аховай. У гэтым запэўнівае начальнік Сенненскага раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Алег Дзяшкевіч.

  — Алег Віктаравіч, ці часта злодзеі спрабуюць пранікнуць у кватэры, якія знаходзяцца пад аховай, і на якія рэчы яны замахваюцца?

  — Правапарушальнікаў цікавіць усё, ад посуду і прадуктаў харчавання да дарагой камп’ютарнай відэатэхнікі, ювелірных вырабаў і буйных грашовых сродкаў. За апошніх пяць гадоў падобных крадзяжоў у кватэрах з сігналізацыяй дапушчана не было, нягледзячы на тое, што спробы незаконнага пранікнення рабіліся. Усе яны былі своечасова спынены групай затрымання.

Нагадайце, за які час яна павінна прыбыць у выпадку спрацоўвання сігналізацыі?

— Час прыбыцця залежыць ад месца знаходжання групы, але ў любым выпадку ён не павінен перавышаць сем хвілін. Дарэчы, у абавязкі группы затрымання таксама ўваходзіць патруляванне, выяўленне адміністрацыйных правапарушэнняў і назіранне за аб’ектамі, што знаходзяцца пад аховай.

 — А колькі такіх аб’ектаў у раёне?

 — На дадзены момант мы абслугоўваем 222 аб’екты, з якіх 123 – гэта жылыя дамы. Прычым большая частка дагавораў заключана з багушэўцамі. Гэта тлумачыцца наяўнасцю там чыгункі і значнай колькасцю дачных дамоў у гарпасёлку. Такія ж лічбы характэрны і для мінулага года. Што датычыцца прадпрыемстваў, то 86 аб’ектаў знаходзіцца пад сігналізацыяй, а 13 – непасрэдна пад фізічнай аховай.

Наколькі сярод юрыдычных асоб запатрабавана атрыманне ліцэнзіі на ахоўную дзейнасць?

Ліцэнзія – спецыяльны дазвол на ажыццяўленне віда дзейнасці пры абавязковым выкананні патрабаванняў і умоў, якую суіскальніку выдае ліцэнзуючы орган. У нашым раёне — гэта Сенненскі раённы аддзел Дэпартамента аховы МУС. Больш падрабязна пра гэта напісана ў Законе «Аб ахоўнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь». Атрыманне ліцэнзіі дазваляе прадпрыемству наймаць вартаўніка на сваё меркаванне. Такі парадак практыкуецца ў 30    прадпрыемствах і таварыствах раёна.

— Усё ж такі, якія ахоўныя сістэмы стаяць у кватэрах сенненцаў, і ці могуць яны гарантаваць бяспеку?

— Спосабаў пранікнення ў чужую кватэру шмат. Замкоў, якія нельга ускрыць, не існуе. Лепшай гарантыяй бяспекі, чым ахоўная сігналізацыя не вынайдзена. Хочыцца адзначыць, што Дэпартамент аховы нясе адказнасць за захаванасць маёмасці, якая знаходзіцца пад сігналізацыяй. А карыстаемся мы выключна айчыннымі ахоўнымі сістэмамі, якія ўжо паспелі добра зарэкамендаваць сябе. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі тэлефануйце па нумарам 4-26-82, 4-23-44 або звяртайцеся па адрасу: г. Сянно, зав. Свабоды, 3.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *