В Сенненском районе продолжается акция «Не оставляйте детей одних»
На тэрыторыі Сенненскага раёна працягваецца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”. Мерапрыемства нацэлена на прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, гібелі на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый.
Падчас першага этапу акцыі, які праходзіў з 12 па 15 мая, супрацоўнікі РАНС наведалі дзве шматдзетныя сям’і. У гульнявой форме пажарныя нагадалі дзецям асноўныя правілы агульнай бяспекі і ўручылі невялікія памяткі. Агульная сустрэча з бацькамі і іх дзецьмі прайшла ў Міжнародны дзень сям’і.
Падобныя мерапрыемствы зараз праходзяць у школах і дашкольных установах раёна.
Акцыя скончыцца ў пачатку чэрвеня.
Ганна КОРСАКАВА.