Праз творчасць — да «Зоркі»

Сапраўдны зімовы настрой стварылі ў Сенненскім цэнтры пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. А паспрыяла гэтаму выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная Зорка — 2010». Удзел у ёй прынялі вучні 19 школ раёна, выхаванцы цэнтра пазашкольнай работы і Багушэўскага дома творчасці для дзяцей і падлеткаў. Усяго на конкурс была прадстаўлена 101 творчая праца ў адзінаццаці намінацыях: выяўленчае мастацтва, роспіс, вышыўка, калядная кампазіцыя, саломапластыка, сучасны дызайн, сімвал года, мяккая лялька, калаж, аплікацыя, паперапластыка.

 Па выніках адбору 39 лепшых работ сталі прызёрамі раённага этапу конкурсу. А 30 найлепшых накіруюцца на абласны тур, які пройдзе з 15 снежня па 15 студзеня ў Віцебскім аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай дзейнасці для дзяцей і падлеткаў. Яго пераможцы прадставяць Віцебшчыну на рэспубліцы. Спадзяёмся, што юныя сенненцы будуць у іх ліку.

Анастасія Кулік,

член гуртка «Юны журналіст» (ЦПР).   

На здымку: вось такі анёлак атрымаўся ў вучаніц СШ №1 г.Сянно Ганны Аднарогай і Аліны Дзеевай.