В результате ДТП в Сенненском районе погибли два школьника

  Сур’ёзнае ДТЗ адбылося паблізу аг. Янова ў сераду. 21-гадовая жыхарка Багушэўска, якая была за рулём Ford Focus, не справілася з кіраваннем аўтамабіля і выехала на паласу сустрэчнага руху. У выніку чаго транспартны сродак сутыкнуўся з легкавіком ВАЗ-2121.

Ім кіраваў 75-гадовы пенсіянер. Акрамя яго ў салоне аўто знаходзіўся 40-гадовы мужчына.

Як паведамілі ў Сенненскім РАСК, у выніку аварыі загінулі два школьнікі, пасажыры Ford Focus: непаўналетняя   дзяўчына памерла на месцы здарэння,  падлетак 2001 г.н. загінуў у бальніцы, у якую быў дастаўлены са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і зараз знаходзяцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Вядома, што алкаголю ў крыві кіроўцаў выяўлена не было.

Па факту здарэння Сенненскім РАСК у адносінах 21-гадовай дзяўчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.

Па інфармацыі ДАІ Віцебскага аблвыканкама, яна атрымала вадзіцельскае пасведчанне ў студзені гэтага года.