Эхо войны. Житель Сенненского района нашел на своем огороде снаряд

  Жыхар Турава адкапаў на сваім агародзе снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

З наступленнем вясенне-пасяўной кампаніі такія небяспечныя знаходкі на Сенненшчыне не рэдкасць. За апошні месяц, акрамя Турава, снарады былі выяўлены таксама ў вёсках Келісы Студзёнкаўскага і Заважанне Багушэўскага сельсаветаў. Паблізу самаго гарпасёлка напрыканцы красавіка рабочыя лясгаса падчас правядзення работ па добраўпарадкаванні прыдарожных палос знайшлі цэлы арсенал — каля 40 снарадаў ад 45-міліметровай супрацьтанкавай гарматы. Усе снарады былі абяскоджаны групай размініравання.

“Калі вы знайшлі невядомы металічны прадмет, у прыватнасці снарад, ні ў якім разе не падыходзьце да яго і тым больш не бярыце ў рукі. Неабходна адразу паведаміць пра знаходку або ў ваенкамат, або ў аддзяленне міліцыі”, — папярэджвае сенненцаў ваенны камісар Дзмітрый Ермакоў.

Наш кар.