В отношении должностного лица Сенненского РОЧС возбуждено уголовное дело

РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах да пасадавай асобы Сенненскага РАНС на падставе ч.1 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

У перыяд часу з ліпеня па кастрычнік 2014 года, з’яўляючыся пасадавай асобай райаддзела па надзвычайных сітуацыях, шляхам выкарыстання сваіх службовых паўнамоцтваў у карыслівых мэтах, мужчына завалодаў маёмасцю Сенненскага РАНС на суму 10 295 900 недэнамінаваных рублёў.

Падазроны затрыманы. Украдзеная маёмасць канфіскавана. Вядзецца следства.

Наш кар.