Сенно — самый чистый город страны. В Беларуси подвели итоги республиканского осмотра санитарного состояния и благоустройства городов

   У Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання гарадоў. Сярод яго пераможцаў значыцца і Сянно, інфармацыя аб гэтым змешчана на афіцыйным сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У намінацыі “Гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў” наш райцэнтр падзяліў першае месца з гарадамі Чэрыкаў Магілёўскай вобласці, Нароўля і Тураў Гомельскай вобласці.

Згодна з умовамі конкурсу кожны з гарадоў-пераможцаў атрымае прэмію ў памеры 1500 базавых велічын. Грашовыя сродкі будуць пералічаныя да 1 ліпеня бягучага года. Не менш за 70% накіруюць на добраўпарадкаванне і развіццё населеных пунктаў, да 30% — на прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дасягнулі высокіх  вынікаў у працы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота Аляксандра Карбоўскага