Наши в Киеве. Беларусь на «Евровидении-2017» представит артист с сенненскими корнями

   У 14-ы раз Беларусь прыме ўдзел у «Еўрабачанні». І ў другі раз нашу краіну  прадставіць артыст з сенненскими каранямі.

Харызматычная ўдзельніца групы NaviBand Ксенія Жук нарадзілася ў Мінску, але ў Сянне яна — нярэдкі госць. Адсюль родам маці дзяўчыны, Наталля. Маленькая Ксюша часта прыязджала ў райцэнтр на летнія вакацыі.

Асабліва моцна трымаць кулачкі за беларускую канкурсантку будуць і супрацоўнікі «ГС». І для гэтага ёсць падставы. Бабуля Ксеніі — Маргарыта Аляксееўна Астапчык — шмат гадоў прапрацавала ў рэдакцыі раённай газеты, прайшла шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара.

З кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» Ксенія і яе партнёр па групе Арцём Лук’яненка выступяць на кіеўскай сцэне пад №14 у другім паўфінале 11 мая. Шчыра жадаем поспеху і перамогі нашым артыстам.

Наш кар.