В Сенно обследовали условия проживания ветеранов ВОВ
У рамках акцыі «За бяспеку разам» была ўтворана рабочая група пры Сенненскім райвыканкаме для абследавання ўмоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ратаўнікі Сенненскага РАНС сумесна з супрацоўнікамі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна, РАУС, санстанцыі правяралі не толькі пажарную бяспеку, але і абследавалі сацыяльныя і жыллёва-бытавыя ўмовы пражывання. Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на наяўнасць і спраўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, стане пячнога ацяплення, а таксама ўручылі адпаведныя памяткі.
Абследванні былі праведзены і ў сельскіх населеных пунктах раёна, дзе да рабочай групы падключыліся прадстаўнікі мясцовых улад, дэпутаты, старэйшыны.
Наш кар.