Из детских уст. В Сенненском районе стартовал конкурс юных чтецов «Живая классика»

Пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» на Сенненшчыне праходзіць раённы этап  рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». На сённяшні дзень лепшых сваіх навучэнцаў да ўдзелу ў ім заявілі 9 устаноў адукацыі.

Этап праходзіць у завочнай форме: канкурсанты прадстаўляюць на разгляд журы відэаматэрыялы з уласным  выступленнем. Пры выстаўленні балаў улічваюцца выбар тэксту, глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, артыстызм выканання. Вынікі раённага спаборніцтва чытальнікаў будуць падведзены пасля 30 красавіка. Лепшыя чытальнікі Сенненшчыны выступяць на абласным этапе конкурсу, які пройдзе 15-16 мая ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска. Яго пераможцы стануць удзельнікамі заключнага, рэспубліканскага, этапу, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Нагадаем, старт рэспубліканскаму конкурсу «Жывая класіка», быў дадзены 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Наш кар.