Богушевское предприятие «Престиж» ищет швей

  Багушэўскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання “Прэстыж” мяркуе пашырыць вытворчасць  прадукцыі, што вырабляецца ў цэху масавага пашыву.

— Для вытворчасці спецадзення нам патрэбна дадатковая рабочая сіла. Мы гатовы прыняць на пастаяннае месца працы ў Багушэўску і Сянне, швачак, вучаніц швачак, — расказаў Аляксандр Ласянкоў, дырэктар КУПБА “Прэстыж”. – Мяркуецца павялічыць колькасць работніц на 25 чалавек. За даведкамі можна звяртацца па тэл. 5-21-61.

Заказы атрыманы ад беларускіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, кіраўніцтва прадпрыемства вывучае вопыт, спрабуе наладзіць вытворчыя сувязі з расійскімі партнёрамі, у прыватнасці, у г. Пачынак Смаленскай вобласці, дзе дэлегацыя “Прэстыжа” нядаўна пабывала.

Наш кар.