В Сенненском районе 22 апреля пройдет субботник

   У Беларусі праводзіцца агульнанацыянальны суботнік. Нехта правядзе яго на рабочым месцы, аднак большасць займецца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, грамадскіх месцаў.

У Сянне напарэдадні прайшло пасяджэнне штаба па правядзенні суботніка на тэрыторыі раёна. На яго намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Мядзведзеў запрасіў кіраўнікоў усіх раённых арганізацый і ўстаноў.

     -Каб наша РУП ЖКГ магло падтрымліваць населеныя пункты ў належным парадку, заўтра мы павінны добра папрацаваць, — падкрэсліў ён.

Большасць памочнікаў камунальнікаў сёння працуюць у райцэнтры. Яны заняты на ўборцы галоўных гарадскіх вуліц: падмятаюць тратуары, беляць дрэвы. Работы вядуцца ў Багушэўску, усіх аграгарадках.

Вялікі дэсант, каля 100 чалавек, пераважна работнікаў райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Васіліем Чарадніком высадзіўся ў Машканах, дзе да іх далучыліся прадстаўнікі мясцовай сельскай улады, грамадскасці, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашоў. У сталіцы будучых раённых “Дажынак” вядуцца работы па закладцы фундаменту пад капліцу, высаджваюцца дрэвы ў скверы ратаўнікоў, вядзецца ўборка тэрыторыі ў цэнтры населенага пункта. Арганізатары суботніка запрашаюць прыняць удзел у ім усіх неабыякавых сенненцаў, якія хочуць, зацікаўлены зрабіць месца нашага агульнага жыхарства прыгожым, зручным для жыцця.

Грашовыя сродкі, заработанныя на суботніку, у добраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак Сенненскага раённага выканаўчага камітэта№3641326008012 ЦПБ №218 філіяла 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення АСБ «Беларусбанк» г. Віцебск, код 635, УНП 300027582.

Наш кар. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *