Земледельцы Сенненского района завершают питание озимых культур

     Земляробы раёна завяршаюць сілкаванне азімых культур. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарча сілкаванне азотнымі ўгнаеннямі атрымалі азімыя зерневыя  культуры на плошчы 5666 га, што складае амаль 80% ад неабходнага, азімы рапс – на плошчы 1298 га (72%).

Першымі з важнай работай справіліся механізатары Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі і саўгаса імя Машэрава. Своечасова правесці догляд пасеваў удалося дзякуючы выкарыстанню самаходнай тэхнікі на пнеўматычным ходзе, а таксама трактараў са спаранымі коламі.

А вось з падкормкай сенакосаў і пашаў у большасці сельгасарганізацый не спяшаюцца. Іх сілкаванне пачалі толькі ва УП “Дружбінец”, СУП “Саўгас імя Машэрава”, ААТ “Студзёнка”. Дарэчы, у названых гаспадарках азотныя ўгнаенні ўнесены ў першую чаргу на травах, што знаходзяцца паблізу малочнатаварных ферм, на якіх вось-вось з’явіцца дойны статак.

Мінеральных угнаенняў на скаладах сельгасарганізацый няма. Яны паступаюць з базы «Бурбін» і адразу ўносяцца ў глебу. У той жа час, у параўнанні з мінулым годам азотнае сілкаванне азімых зерневых культур праведзена на прыкметна большай плошчы (1525 га) ў параўнанні з мінулым годам. Калі ўлічыць, што работы праведезны ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, гэта павышае шанц на дастойны ўраджай.

Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *