Если есть в кармане пачка сигарет, или как пагубная привычка довела до суда жителя Богушевска

     Тое, што шкодныя звычкі не толькі небяспечныя для здароўя, але і вельмі затратныя для сямейнага бюджэту пенсіянер, з г.п. Багушэўск зразумеў на ўласным вопыце. Скрадзеная пачка цыгарэт коштам у 1 рубль 55 капеек у выніку абыйшлася мужчыну ў сотні рублёў штрафу.

   У краму №72 райспажыўтаварыства 64-гадовага нецвярозага багушэўца прывяло жаданне курыць. Аднак грошай пры сябе “гора-пакупнік” не меў. Пенсіянер запатрабаваў ад жанчыны-працаўца аддаць яму пачку цыгарэт задарма. Пачуўшы адказ, мужчына прыйшоў у лютасць. Стукам кулаком па стале і пагрозамі ў адрас прадаўца раз’юшаны зламыснік не абмежаваўся. На папярэджанне аб выкліку міліцыі мужчына ўчыніў у краме сапраўдны пагром: разбіў шкляную настольную вітрыну, кідаўся асколкамі шкла, запусціў тэрмінал у стэлаж і разбіў некалькі бутэлек са спіртнымі напоямі. Пасля ён схапіў з-за прылаўка пачку цыгарэт і моўчкі выйшаў з памяшкання. Сведкамі “подзвігаў” сталага вандала сталі непаўналетнія дзяўчынкі, якія забеглі ў краму за марожаным і толькі цудам не пацярпелі ад дзеянняў буйнага пакупніка.

Суд Сенненскага раёна прызнаў раней не судзімага мужчыну віноўным па ч. 1 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь ці 1050 рублёў. Акрамя таго, пенсіянеру давялося пакрыць шкоду, прычыненую ім райспажыўтаварыству.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.