Только с берега и одной удочкой. В Витебской области установлен запрет на ловлю рыбы

У Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстаноўлена забарона на лоўлю рыбы.

Выключэнне зроблена толькі для аматарскага рыбалоўства. Дазваляецца здабываць рыбу ў светлы час сутак адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прыманкай з адным кручком ці двайніком, трайніком. Лавіць можна толькі з бераг, не заходзячы ў ваду, са штучных збудаванняў.

 — Нагадаю, — кажа Вячаслаў Салдатаў, намеснік начальніка Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, — што ў гэты перыяд прыватным асобам нельга таксама выкарыстоўваць маламерныя судны.

Наш кар.