Дождь и мокрый снег. Неустойчивая погода ожидается в Сенно на этой неделе

  Да канца тыдня на Віцебшчыне чакаецца няўстойлівае надвор’е з кароткатэрміновымі дажджамі і мокрым снегам. Характар надвор’я не зменіцца нават на Вялікдзень.

12 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу з мокрым снегам. Вецер заходняй чвэрці ўзмоцніцца да 6-11 м/с, пры парывах – да 14. Тэмпература паветра ноччу складзе -2 — +3, днём — +6 — +11 С0.

13 красавіка  пераважна воблачнае надвор’е захаваецца. Захаваюцца і кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу. Пры паўднёва-заходнім і заходнім ветры тэмпература ноччу будзе ад 3 да 8, днём – ад 7 да 12 градусаў цяпла.

14 красавіка няўстойлівы характар надвор’я захаваецца. Будзе пераважна воблачна. Зноў будуць кароткатэрміновыя ападкі, пераважна ў выглядзе дажджу. Аднак тэмпература паветра панізіцца. Ноччу магчымы слабы мароз, днём паветра не прагрэецца вышэй за 8 градусаў цяпла.

15 красавіка кароткачасовыя дажджы, ноччу з мокрым снегам захаваюцца на большай   частцы тэрыторыі вобласці. Ноччу тэмпература паветра складзе -2 — +3 градусы, днём — +4 — +9.

16 красавіка ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі зноў будуць ісці кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ноччу можа апускацца пры праясненнях да 5 градусаў марозу, днём яна не перавысіць +8 С0.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *