В Сенненском управлении сельского хозяйства и продовольствия новый руководитель

   З 27 сакавіка 2017 года першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама па ўзгадненні з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам назначаны Аляксей Міхайлавіч Дойлін.

Аляксей Дойлін нарадзіўся ў 1987 годзе ў в. Свечы Бешанковіцкага раёна. У 2010 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, у 2012 – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, дзе атрымаў спецыяльнасці: “ветэрынарная медыцына”,”тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі мяса і мясных прадуктаў”, “кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК”. Працоўную дзейнасць Аляксей Дойлін пачаў у жніўні 2010-га года дазіроўшчыкам медпрэпаратаў прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскі завод ветэрынарных прэпаратаў”. Працаваў ветэрынарным урачом, галоўным заатэхнікам у ААТ “Бачэйкава”, галоўным заатэхнікам ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс”. У канцы 2014-га года ўзначаліў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “АграВітВін” усё ў тым жа Бешанковіцкім раёне. На пасадзе застаўся пасля змены шыльды і перайменавання яго ў камунальнае сельскагаспадарчае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ДраздыАгра”.

Ул. інф.