Богушевский лесхоз перешел на круглосуточный режим работы
Дзяржаўная лясная ахова ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” перайшла на кругласутачны рэжым работы – наступіў пажаранебяспечны перыяд. Улічваючы сёлетняе надвор’е, ён будзе працяглым.
А ў канцы месяца прайшоў агляд гатоўнасці тэхнікі і людзей да работы ў экстрыымальных умовах. Лясгас для тушэння пажараў можа задзейнічаць 5 пажарных аўтамабіляў, дзесяткі мотапомпаў і ранцавых распырсквальнікаў вады. У неабходнай колькасці маюцца лапаты, сякеры, багры. Для аператыўнага рэагавання на ўзгаранні, пажары выкарыстоўваецца радыёсувязь.
—Летась пажараў у лясах удалося пазбегнуць. А вось у 2015-ым годзе іх было зафіксавана тры. У двух выпадках лес загарэўся па прычыне сельгаспалаў і выпальвання сухой расліннасці – насаджэнні былі знішчаны на плошчы 12,5 га. На дзесяці сотках лес згарэў у выніку кінутага непатушаным вогнішча, — расказаў Кірыл Гурыновіч, інжынер па ахове і абароне леса Багушэўскага лясгаса. Спецыяліст упэўнены, пажараў на палях і лясах можна пазбегнуць, калі людзі будуць захоўваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, калі не рабіць незаконных, злачынных палаў сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў.
-Агонь не толькі знішчае сухую траву, дрэвы, насякомых, моладзь птушак і дзікай жывёлы. Пасля пажараў зямля бяднее на пажыўныя рэчывы, дэградзіруе. У выніку лясных пажараў наносіцца глабальны ўрон і атмасферы, — дадае Кірыл Гурыновіч.
Даведка “ГС”.
У свеце штогод узнікае каля 200 тыс. лясных пажараў, якія наносяць урон лясам на 0,5% ад агульнай плошчы лясоў. У выніку пажараў зніжаецца водарэгуліруючая, глебаахоўная, санітарна-гігіенічная і кліматычная роль лясоў.
Аляксандр ІЎЕЎ.