Анатолий Лукашов вновь выслушал сенненцев

Чарговы прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Анатоль Лукашоў правёў у Сянне. Праблемы, з якімі да яго звярталіся жыхары раёна, былі самыя разнастайныя. Згодна з праблематыкай пераважная большасць датычылася работы РУП ЖКГ, зямельных спораў, выказваліся нязгоды з прынятымі рашэннямі дзяржаўных органаў, з устаноўленнымі прававымі нормамі.

Апошняй на прыём да прадстаўніка вышэйшай заканадаўчай улады прыйшла 33-гадовая жыхарка в.Турава. Маладая жанчына, маці двух дзяцей шукае працу. Прадавец па прафесіі перад выхадам у водпуск па доглядзе дзіцяці працавала ў камбінаце бытавога абслугоўвання на падсобнай вытворчасці. І ў КУПБ БА “Прэстыж”, і ў райспажыўтаварыстве жанчыну гатовы працаўладкаваць і зараз. Толькі вось ні прадаўцом, ні швачкай — можна прайсці перападрыхтоўку — яна па розных прычынах працаваць адмаўляецца. Непасрэдна на прыёме заяўніцы прапанавалі працу ў жывёлагадоўчай галіне адной з сельгасарганізацыі. І зноў пачулі адмову. Не задаволіла жанчыну праца ў якасці дворніка ў РУП ЖКГ.

Цікава, а кім і дзе хацела б працаваць наша зямлячка? Самыя высокія зарплаты ў нашай краіне маюць IT-ішныя спецыялісты. Аднак, каб працаўладкавацца праграмістам, напрыклад, у EPAM SISTEМS нават дыплома БДУ мала. Да прэтэндэнта прад’яўляюцца такія патрабаванні, што задаволіць іх у стане далёка не кожны спецыяліст.

Як добрых знаёмых сустрэў Анатоль Лукашоў Галіну Фёдараву і Ларысу Тарасенка. Яны жывуць ў д. №8, што па вул. Чырвоны Кастрычнік у райцэнтры. Нягледзячы, што ў кватэрах даволі холадна, гарачая вада бывае толькі час ад часу, жыхары дома нясуць высокія выдаткі на аплату камунальных паслуг. Ва ўсякім разе прыкметна большыя ў параўнанні з суседнімі жылымі пабудовамі і аднатыпнымі дамамі. Са сваёй праблемай жанчыны звярталіся да дэпутата раней, былі звароты ў іншыя інстанцыі. Аднак праблема так і не вырашына, хоць некаторыя меры прымаліся. Захады, якія вырашана прадпрыняць на гэты, раз таксама не дадуць належнага эфекту, лічаць спецыялісты РУП ЖКГ. А таму Анатоль Лукашоў непасрэдна ў час прыёма звязаўся з кіраўніцтвам  абласной жыллёва-камунальнай службы.

-Прэтэнзіі жыхароў дома абгрунтаваныя, праблема ёсць. Вырашаць яе вам, спецыялістам камунальнікам, — падсумаваў вынікі размовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Даручэнні, тлумачэнні дадзены і па ўсіх астатніх зваротах. Увага, глыбокае пранікненне ў сутнасць праблем, з якімі звяртаюцца людзі, — вось тыя прынцыпы, якія павінны стаць вызначальнымі ў рабоце прадстаўнікоў усіх органаў улады і ведамасных спецыялістаў. Гэта не толькі патрабаванне часу, у гэтым сутнасць іх работы.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фото : dubrovno.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *