Сенненские пожарники проверили интернаты райцентра

   Іспектарамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненскага РАНС была праведзена  пажарна-прафілактычная  работа ў інтэрнатных установах райцэнтра.

Праверцы падвергліся інтэрнаты РУП ЖКГ, УП “Сенненская ПМС”, ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”. Ва ўсіх будынках выяўлены шэраг парушэнняў.

Найбольш распаўсюджаныя з іх — адсутнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў). Напрыклад, у інтэрнаце Сенненскай ПМС, што на вуліцы Чырвоны Кастрычнік, унутраны проціпажарны водаправод і аварыйны пажарны сігнал знаходзяцца ў няспраўным стане, пажарныя краны не ўкамплектаваны проціпажарнымі стваламі і рукавамі. Да таго ж, самі жыхары інтэрната парушаюць правілы пажарнай бяспекі: паляць ва неўстаноўленых месцах (жылых пакоях, калідорах), падключаюць некалькі электропрыбораў у адзін падаўжальнік або траякі, у многіх памяшканнях няспраўная электраправодка, што можа прывесці да пажару.

Па выніках рэйду, 36 чалавек папярэджана аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці. Таксама выратавальнікі нагадалі пра забарону ў асенне-вясновы перыяд паліць сухую расліннасць.

Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *