От саженцев деревьев до огородного инвентаря. Сезон ярмарок открывается в Сенно

У Сянне, Багушэўску і аграгарадках раёна ў красавіку пройдуць сезонныя кірмшы.

Як абяцаюць іх арганізатары, купіць можна будзе шмат чаго — ад прадуктаў харчавання да насення і ўгнаенняў арганічных і мінеральных, ад сажанцаў пладовых дрэў і садова-агароднага інвентару да будаўнічых матэрыялаў. Шырокі асартымент тавараў мяркуецца забяспечыць праз удзел у кірмашах райспажыўтаварыства, сельгасарганізацый, прамысловых прадпрыемтсваў, Багушэўскага лясгаса.

Стартуе сезон кірмашоў 8 красавіка ў Сянне, Машканах і Янове. Назаўтра за пакупкамі запрашаюць жыхароў Полымя, 15 красавіка кірмашы пройдуць у Багушэўску, Ходцах, Багданаве і Нямойце, 21- ў Студзёнцы.

Наш кар.