Правоохранители проведут на Сенненщине специальные комплексные мероприятия «Арсенал»

За мінулы год супрацоўнікамі РАУС канфіскавана 24 адзінкі зарэгістраванай і 10 незарэгістраванай зброі. Вызваляюцца ад яе і самі людзі. Дабраахвотна ў міліцыю было перададзена 5 адзінак зарэгістраванай і 6 незарэгістраванай зброі.

— Незаконныя дзеянні ў адносіне да зброі караюцца даволі строга. Летась за гэта да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 13 асоб, — нагадаў Віталій Кавалеўскі, начальнік аддзялення аховы і правапарадку і прафілактыкі РАУС.

— А ў некаторых выпадках прадугледжваецца крымінальная адказнасць. У першую чаргу, пры незаконым вырабе зброі.

З 3 па 7 красавіка праваахоўнікі праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал». Яно накіравана на прафілактыку падобных дзеянняў. Усім асобам, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах  незаконнага абароту зброі, прапаноўваецца звярнуцца ў Сенненскі РАУС па тэлефонах 599-95-33, 599-95-32 (МТС), 108-81-02, 317-73-02 (Vel.), 4-17-55, 5-23-89 ці 102. Зварот можа быць ананімным. Асобы, якія дабраахвотна перадаюць зброю і боепрыпасы, што незаконна захоўваліся, вызваляюцца ад адказнасці.

Наш кар. 

Правоохранители проведут на Сенненщине специальные комплексные мероприятия «Арсенал»: 1 комментарий

  • Суббота, 1 апр., 2017 в 12:37
    Permalink

    Предупредили жуликов о своем мероприятии, молодцы)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *