Слово не воробей. Жителя Сенненского района обвиняют в угрозе убийством

Жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў раёна змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Супраць яго аддзелам СК узбуджана крымінальная справа.

Дамоў наш зямляк нярэдка прыходзіў у нецвярозым стане і пачынаў высвятляць адносіны з сужыцелькай. Выкарыстоўваў не толькі словы, але і фізічнае ўздзеянне. Каб спыніць канфлікт, жанчына вымушана была звяртацца ў міліцыю.

У той раз вясковец вырашыў паказаць, хто ў доме гаспадар. Пасля кароткага «ўступу», ён схапіў сужыцельку зы шыю і пачаў душыць, суправаджаючы чвае дзеянні словамі: «Не кінеш выклікаць міліцыю, не паздаровіцца!». Справа ўзбуджана на падставе артыкула 186 КК (пагроза забойствам).

Наш кар.