Молодым специалистам Сенненщины предлагается принять участие в конкурсе «Лучший по профессии»

   Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ” запрашаюць маладых спецыялістаў раёна прыняць удзел у конкурсе “Лепшы па прафесіі”.

  Для таго, каб прадэманстраваць свае прафесійныя дасягненні і навыкі на сцэне РЦКіНТ, маладым людзям патрэбна адправіць у райкам “БРСМ” заяўку з указаннем месца працы, стажу. Ну, і вядома ж, падрыхтавацца да хатніх заданняў, сярод якіх візітоўка “Я, мае поспехі і дасягненні”, праект “Сенненскі раён – раён, у якім хочацца жыць” і відэаролік “Будні маладога спецыяліста”. Удзельнікаў будуць чакаць і незапланаваныя конкурсы, аб якіх яны даведаюцца непасрэдна перад пачаткам праграмы.

Дадатковыя звесткі можна атрымаць па тэлефоне: 5-59-37.

Наш кар.