Помощник Президента- главный инспектор по Витебской области Александр Позняк: задача власти дать убедительный ответ

  Аргументавана, Пераканаўча. Так павінна весці дыялог улада пры разглядзе любых зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, упэўнены памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк. Сваю пазіцыю ён выказаў у час правядзення прыёму жыхароў Сенненскага раёна.

Сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі з парадку дня ў Рэспубліцы Беларусь не здымаецца. Больш таго, яно застаецца краевугольным каменем у дзеяннях органаў улады ўсіх узроўняў. Аляксандр Пазняк уважліва ўнікаў у сутнасць праблем нават тых людзей, якія раней звярталіся да іншых службовых асоб, атрымалі аргументаваныя адказы.

 — Задача ўлады не толькі даць заяўніку адказ. Важна, каб ён быў пераканаўчы, — агучаны прынцып дэнамінаваў і ў размове з бацькамі вучняў Машчонскай сярэдняй школы, якія не пагаджаюцца з рашэнне райвыканкама аб закрыцці агульнаадукацыйнай навучальнай установы. Напярэдадні яны сустракаліся з членам Савета Рэспублікі нацыяльнага Сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Анюхоўскім.

— Магчыма, ваша рашэнне на карысць навучэнцаў школы, магчыма яно паспрыяе якасці навучальна-выхаваўчага працэсу. Праблема ў іншым, у тым, што вы яшчэ не пераканалі бацькоў – у іх засталіся пытанні. Інакш яны б не прыйшлі на сустрэчу. Уладзе трэба вучыцца зносіцца з людзьмі, — выказаўся Аляксандр Пазняк, звяртаючыся да службовых асоб райвыканкама, якія прысутнічалі ў час правядзення прыёму. А гэта значыць, што сустрэчы спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму, іншых работнікаў райвыканкама з жыхарамі Белай Ліпы, Машчон, іншых бліжэйшых вёсак будуць працягвацца.

Некалі паблізу вёскі Леснікі быў створаны дачны кааператыў “Лясное”. З часам ён самаліквідаваўся. А тыя некалькі ўчасткаў і пабудоў, што засталіся ад кааператыва, аднесены ў межы названага вышэй населенага пункта. Іх уласнікі працягваюць гаспадарыць на зямлі да гэтага часу пры адсутнасці элементарнай інфраструктуры. Нехта, у даным выпадку не так важна, з аматараў-агароднікаў звярнуўся да раённых улад з просьбай дапамагчы падключыцца да бліжэйшай лініі электраперадач. Яго пачулі, пайшлі насустрач. Астатнія дачнікі, дакладней, новыя жыхары Леснікоў, таксама захацелі карыстацца электраэнергіяй хаця б па мінімуму. Аднак умовы падключэння, прапанаваныя ім, былі ўжо іншымі, фактычна непрымальнымі для людзей, што і вымусіла іх прыйсці на прыём да памочніка Прэзідэнта.

Зварот узяты на кантроль. Улады вядуць пошукі шляхоў станоўчага вырашэння праблемы.

— Галоўная ваша задача дапамагчы людзям, а не падрыхтаваць адказ, — падкрэсліў Аляксандр Пазняк, падпісваючы пратакол даручэнняў.

Даручэнні дадзены і па ўсіх іншых пяці зваротах, што зарэгістраваны ў час правядзення прыёму грамадзян.

Аляксандр ЛАЗЮК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *