Кукольный театр «Петрушка» Сенненской библиотеки отмечает свое двадцатилетие

Сёлета лялечны народны тэатр кнігі «Пятрушка» Сенненскай раённай дзіцячай бібліятэкі адзначае дваццацігоддзе свайго існавання.

 Аматарскі калектыў добра вядомы сенненскаму гледачу. Тэатр часты госць у школах, дзіцячых садах, сацыяльных установах. Вось і нядаўна артысты наведалі Нямойтаўскую ДСБШ са спектаклем «Лясныя сябры» — пастаноўка пра сяброўства і ўзаемадапамогу, пра тое, што нягледзячы на ўсе перешкоды, дабро перамагае ўло.

Нагадаем, што за сваю дваццацігадовую дзейнасць калектыў лялечнага тэатра «Пятрушка» не раз удзельнічаў у шматлікіх конкурсах, выступаў з рознымі пастаноўкамі, за штоў 2011 годзе атрымаў высокае званне «народны», неаднаразова станавіўся прызёрам абласнога свята-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет».

А сёлета творчы калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама за актыўную прапаганду кнігі, выхаванне эстэтычнага пачуцця ў дзяцей праз тэатральную дзейнасць.

Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *