От 230 рублей за траву. Сенненский РОЧС предупреждает о последствиях незаконного выжигания сухой растительности

  За два апошніх гады па прычыне выпальвання сухой расліннасці ў раёне адбылося 10 пажараў, у выніку якіх агнём знішчана 15 пабудоў.  

 Кожны год, як толькі сходзіць і падсыхае зямля, паветра насычаецца дымам, а на палях і ўздоўж дарог з’яўляюцца чорныя плямы. Гэта вынік палаў сухой расліннасці. Між тым, выпальванне травы нясе пагрозу ўзнікнення пажараў у населеных пунктах, лясах.

Сенненскі РАНС звяртаецца да насельніцтва раёна і асабліва да кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іншых суб’ектаў гаспадарання, каб яны больш актыўна займаліся прадухіленнем выпальванняў раслінных рэшткаў, прымалі неадкладныя меры па ліквідацыі ўзгаранняў.

За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, згодна з арт. 15.57  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, накладаецца штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. За «Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах» (арт. 15.58 КаАП РБ) прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

Ірына ХАСАНАВА.