Акция «Вместе против туберкулёза» стартует сегодня в Сенно

     У ХІХ стагодзі сухоты (тагачасная назва туберкулёзу) лічыліся хваробай арыстакратаў, пакутваць ад якой нават было модна. Сёння ўсім вядома, што для гэтай інфекцыі не існуе ўзросту, полу і сацыяльных адрозненняў. І наш час яна працягвае забіраць чалавечыя жыцці. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, туберкулез уваходзіць у дзясятку вядучых прычын смерці ў свеце. У 2015 годзе колькасць хворых на яго дасягала 10,4 млн чалавек, 1,8 млн чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Лепшае “ўзбраенне” ад смяротнай інфекцыі — веды і прафілактыка, упэўнены у Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, што адзначаецца 24 марта, яны зладзяць сумесную акцыю “Разам супраць туберкулёзу”. Падчас яе будзе працаваць “Прамая лінія” з урачом-фтызіятрам Сенненскай ЦРБ Алегам Паўлаўвічам Усялёнкам. Патэлефанаваўшы па нумары 4-11-06, жыхары раёна змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях прафілактыкі і лячэння хваробы. А ўдзельнікі ініцыятыўнай групы “Родник” і валанцёры з ліку вучняў СШ №2 г.Сянно ў гэты дзень выйдуць на вуліцы горада, каб раздаць прахожым памяткі па прафілактыцы туберкулёзу.

Свой унёсак у акцыю зробяць і праваслаўныя прыхаджане храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Сянно, якія сабралі адзенне для хворых Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *