Время для будущего. Присоединяйтесь к акции «Час Земли»

 У апошнюю суботу сакавіка з 20.30 да 21.30 у мно­гіх гарадах нашай краіны патушаць падсвет бу­дын­каў і рэкламныя агні, у дамах і офі­сах будуць адключаны элек­т­рап­ры­бо­ры. Пры дапамозе сім­ва­ліч­на­га дзейства – ад­к­лю­чэн­ня святла – кожны чалавек у лю­бой кропцы зямнога шара можа пра­га­ла­са­ваць за здаровую пла­не­ту.
Штогадовая акцыя «Гадзіна Зям­лі» арганізавана Сусветным фон­дам дзікай прыроды. Упершыню яна была праведзена ў Сіднэі (Аўстралія) у 2007 годзе, а ўжо праз год яна стала міжнароднай. Пачаўшыся як ла­ка­ль­ная ініцыятыва, «Гадзіна Зямлі» пе­рат­ва­ры­ла­ся ў маштабную сус­вет­ную падзею па праблеме змены клі­ма­ту. Акцыя праходзіць па ўсім свеце, ахопліваючы 7000 гарадоў. Вык­лю­ча­ю­чы святло, мільёны людзей дэманструюць такім жэс­там сваё неабыякавае стаўленне да небяспечных наступстваў зме­ны клімату, выказваюцца за эка­но­мію энергарэсурсаў.

Ініцыятарам «Гадзіны Зямлі» ў Бе­ла­ру­сі выступае таварыства экала­гічных арганізацый «Зялёная сет­ка» пры падтрымцы Мі­ніс­тэрст­ва прыродных рэсурсаў і аховы на­ва­ко­ль­на­га асяроддзя і Дэ­пар­та­мен­та па энергаэфектыўнасці. Беларусь далучылася да акцыі ў 2009 годзе, калі найбольш значным аб’ектам па адключэнні святла на гадзіну стала Нацыянальная бібліятэка.

Летась у акцыі ў Беларусі паўдзельнічалі 10 гарадоў, дзе ладзіліся спектаклі ценеў, семінары і кінапаказы, квэсты і канцэрты, а па ўсім свеце да Гадзіны Зямлі далучыліся 178 краін, падсветку згасілі ў 12 000 архітэктурных аб’ектаў і арганізавалі каля 2 мільёнаў розных публічных акцый.

Спадзяёмся, і жыхары нашага ра­ё­на не застануцца ў баку і пры­муць актыўны ўдзел у акцыі. Мы – за беражлівыя адносіны да энерга­рэ­сур­саў, да экалогіі і роднай пры­ро­ды. Зямля – наш агульны дом.

Наш кар.