Бывшие выпускники Яновской школы соревновались в турнире по настольному теннису

Прайшло адкрытае першынство аграгарадка Янова па настольным тэнісе.

У спаборніцтве прынялі ўдзел былыя выпускнікі мясцовай школы — ранейшыя прызёры раённых і абласных чэмпіянатаў па гэтым відзе спорту. Агульная колькасць удзельнікаў склала 18 чалавек.

Перамогу атрымаў Ілья Астрашаб, які ў школьныя гады быў другім у абласных спаборніцтвах.

Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі граматамі.

Дарэчы, у Яноўскай школе, якая раней славілася сваімі тэнісістамі, падрастае новая змена. З вучнямі займаецца настаўнік фізічнай культуры Андрэй Чаранкевіч.

Таццяна БУРАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *