В Сенно открылся первый бесплатный тренажерный зал

     Большасць з нас упэўнены ў тым, што здаровы лад жыцця —задавальненне не з танных. Якаснае харчаванне, заняткі ў спортцэнтрах вымагаюць значных выдаткаў. У адваротным пераконваюць члены ініцыятыўнай групы “Вясёлка” Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Па іх ініцыятыве ў Сянне пачала дзейнічаць першая бясплатная трэнажорная зала.

Адкрыццё спартыўнага аб’екта па вуліцы Чкалава, д.3 стала магчымым дзякуючы праекту “Уцягванне супольнасцей у прасоўванне здаровага ладу жыцця”, што рэалізуецца на Сенненшчыне пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа.

Мэта нашай ініцыятывы, якую мы назвалі “ПлатфорМЫ здароўя”, — расказвае Сняжана Мяцеліца, галоўны санітарны ўрач раёна і лідар “Вясёлкі”, — матываваць жыхароў горада займацца фізічнай культурай, быць рухома актыўнымі, а значыць, больш здаровымі.

Пакуль што зала змяшчае 7 сучасных трэнажораў, але іх колькаць плануецца павялічыць да 9. Каб стаць наведвальнікам залы, дастаткова пакінуць заяўку па наступных тэлефонах:  5-18-53, 374-42-94 і 249-61-45 (МТС). Калектыўныя заяўкі на 4-5 чалавек вітаюцца.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.         

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *